23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных на 14.00 у Беларусі на парламенцкіх выбарах прагаласавалі 50% выбаршчыкаў. Такія даныя размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Яўка паловы ўсіх выбаршчыкаў, унесеных у спісы, дазваляе прызнаць выбары адбыўшыміся ў першым туры. Згодна з беларускім заканадаўствам, для прызнання выбараў адбыўшыміся ў першым туры на ўчасткі для галасавання павінны прыйсці больш за 50% грамадзян, унесеных у спісы выбаршчыкаў.
У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 45,7% выбаршчыкаў, у Віцебскай - 57,1%, у Гомельскай - 56,5%, у Гродзенскай - 47,9%, у Мінскай - 51,4%, у Магілёўскай - 54,8%, у горадзе Мінску - 39,7%, за мяжой - 40,1%. -Э-
БЕЛТА
Парламенцкія выбары ў Беларусі адбыліся - ЦВК
23.9.20120 праглядаў