«Ганарымся, што навучылі!» - сацыяльная ініцыятыва МНС, закліканая матываваць бацькоў навучаць бяспецы дзяцей.
«Ганарымся, што навучылі!» - сацыяльная ініцыятыва МНС, закліканая матываваць бацькоў навучаць бяспецы дзяцей. У межах кампаніі ратавальнікі распрацавалі матэрыялы для дзяцей і бацькоў – кнігі, прапісы, расклады, іншую наглядна-выяўленчую і сувенірную прадукцыю. Аб тым, што неабходна навучаць правілам бяспекі з самага дзяцінства, нагадаюць аўдыё і відэаролікі, а таксама прэзентацыйныя мерапрыемствы, якія будуць праходзіць у месцах, дзе часцей за ўсё бываюць бацькі з дзецьмі. Ратавальнікі пастаянна шукаюць новыя крэатыўныя формы працы з бацькамі, каб грамадзяне ўсвядомілі важнасць навучання дзяцей правілам бяспекі ў сям'і, бо менавіта ў сям'і закладваецца аснова культуры бяспекі жыццядзейнасці.
Бацькі могуць пачаць простыя ўрокі бяспекі са сваімі дзецьмі прама зараз, выкарыстоўваючы раздзел «МНС бацькам і педагогам» на сайце 112.by. Праверыць і замацаваць веды можна, прайшоўшы тэст для дзяцей і бацькоў, перайшоўшы па спасылцы http://mchs.gov.by/test/. Адказаўшы правільна на ўсе пытанні, раздрукоўвайце і дзяліцеся ў сацыяльных сетках граматай «Гений бяспекі», дзе адзначаны і бацькі, і дзеці. Сачыце за ходам правядзення кампаніі на сайце МНС, а таксама ў СМІ.