27 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Буйная партыя гераіну затрымана ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама. У Віцебску па Маскоўскім праспекце супрацоўнікі міліцыі спынілі для дагляду аўтамабіль "КІА-Рыа", які рухаўся з горада Ярцава Смаленскай вобласці (Расія), пад кіраваннем непрацуючага жыхара Віцебска 1969 года нараджэння. Таксама ў салоне знаходзілася 43-гадовая жыхарка Віцебска, якая перавозіла 46 скруткаў з наркатычным рэчывам масай 62,94 г. Кошт затрыманай партыі гераіну ацэньваецца ў суму звыш Br63 млн. З пачатку года гэта трэцяя буйная партыя такога наркотыку, канфіскаваная супрацоўнікамі праваахоўных органаў Віцебскай вобласці, адзначылі ва УУС. У дачыненні да жыхаркі Віцебска ўзбуджана крымінальная справа па арт.328 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў"), пакаранне па якой прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Вядзецца следства.-0-

БЕЛТА