22 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Партыя цыгарэт коштам Br1 млрд. затрымана ў Браслаўскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай мытні.
У ходзе сумеснай аперацыі супрацоўнікаў Віцебскай мытні, КДБ і УДФР КДК па Віцебскай вобласці на рэспубліканскім памежным пункце мытнага афармлення "Урбаны" быў спынены грузавы аўтамабіль "Мерсэдэс" з прычэпам-рэфрыжэратарам пад кіраваннем грамадзяніна Расіі. Пры даглядзе афіцыйна заяўленага ў суправаджальных дакументах грузу - 20 т паліўных брыкетаў, якія перавозіліся з Гомельскай вобласці ў Талін (Эстонія), - былі выяўлены схаваныя ад мытнага кантролю цыгарэты. Агульны аб'ём партыі цыгарэт склаў 400 тыс. пачкаў.
У цяперашні час аўтамабіль з таварам затрыманы. Праводзіцца праверка.-0-
БЕЛТА
Партыя цыгарэт на Br1 млрд. затрымана ў Браслаўскім раёне
22.12.20110 праглядаў