14 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Партыя спіртазмяшчальнай вадкасці на Br28 млн. затрымана ў Дубровенскім раёне, паведамілі БЕЛТА ва УУС Віцебскага аблвыканкама.
На аўтадарозе Брэст - Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі каля вёскі Засценкі Дубровенскага раёна супрацоўнікі АДАІ Дубровенскага РАУС спынілі аўтамашыну "Івека" пад кіраваннем непрацуючага жыхара Мінскай вобласці 1976 года нараджэння, які ў каністрах ёмістасцю па 5 літраў без адпаведных дакументаў перавозіў 3,5 тыс.л спіртазмяшчальнай вадкасці.
Аўтамашына з грузам затрымана. Праводзіцца праверка.-0-
БЕЛТА
Партыя спіртазмяшчальнай вадкасці на Br28 млн. затрымана ў Дубровенскім раёне
14.11.20120 праглядаў