20 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Партыя цытрусавых коштам Br371 млн. затрымана ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай мытні. Аўтамашына "МАН" пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі была спынена пры правядзенні спецыяльнага мытнага мерапрыемства на 609-м км аўтадарогі М-1 супрацоўнікамі аператыўна-пошукавага аддзела Віцебскай мытні. Высветлілася, што атрымальнік 18 т садавіны, пазначаны ў суправаджальных дакументах, гэты груз не чакае. Акрамя таго, на тавар адсутнічаў фітасанітарны сертыфікат. У цяперашні час апельсіны, грэйпфруты і мандарыны канфіскаваны. У дачыненні да перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс па ч.4 арт. 12.17 КоАП (транспарціроўка тавараў з парушэннем устаноўленага заканадаўствам парадку). -0-

БЕЛТА