7 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Партыя каляровага металу затрымана ў Верхнядзвінскім раёне, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Сёння раніцай падчас правядзення аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікі Верхнядзвінскага РАУС на аўтадарозе Верхнядзвінск-Шаркаўшчына-Казяны паблізу вёскі Жыгулі затрымалі аўтамашыну "Івека" пад кіраваннем непрацуючага жыхара Глыбокага 1977 года нараджэння. Мужчына перавозіў 3 т лому каляровых металаў без суправаджальных дакументаў на агульную суму звыш Br15 млн. Аўтамашына і груз затрыманы, праводзіцца праверка.
Усяго за студзень-лістапад супрацоўнікамі праваахоўных органаў Віцебскай вобласці канфіскавана 634,1 т лому каляровых і чорных металаў на агульную суму каля Br2 млрд., у тым ліку 112,5 т каляровага і 521,6 т чорнага металу.-0-
БЕЛТА
Партыя каляровага металу затрымана ў Верхнядзвінскім раёне
7.12.20120 праглядаў