12 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Партыю каляровага металу на Br31 млн. затрымалі ў Аршанскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.
Напярэдадні днём на аўтадарозе Брэст - Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі каля вёскі Высокае супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі аўтамашыну ЗІЛ пад кіраваннем непрацуючага жыхара Баранавічаў 1989 года нараджэння, які перавозіў 2,7 т лому каляровых металаў. Адпаведных дакументаў на груз кіроўца падаць не змог.
На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол па арт.12.29 ч.1 КаАП Беларусі. Груз канфіскаваны.-0-
БЕЛТА
Партыю каляровага металу на Br31 млн затрымалі ў Аршанскім раёне
12.3.20120 праглядаў