22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадскія аб'яднанні "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" і "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" ў Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Беларусі правядуць сумесную рэспубліканскую патрыятычную акцыю "Да абароны Айчыны гатоў!", паведамілі БЕЛТА ў Цэнтральным камітэце ГА "БРСМ".
Мерапрыемствы акцыі пройдуць 23 лютага ў школах і на базе вайсковых частак, дзе для ўдзельнікаў будуць арганізаваны спаборніцтвы па разборцы і зборцы стралковай зброі. Ваеннаслужачыя раскажуць дзецям пра службу ў арміі, правядуць экскурсіі, пазнаёмяць з побытам салдат і сучаснай баявой тэхнікай.
Рэспубліканскую акцыю "Да абароны Айчыны гатоў!" БРСМ і БРПА праводзяць ужо трэці год. Мерапрыемствы выклікаюць непадробную цікавасць у школьнікаў, а агульная колькасць удзельнікаў штогод складае дзясяткі тысяч чалавек па ўсёй краіне. Нязменную падтрымку акцыі аказваюць сілавыя міністэрствы і ведамствы. Напрыклад, для сталічных школьнікаў майстар-класы, выставы зброі, прэзентацыі правядуць памежнікі, ратавальнікі, ваеннаслужачыя.-0-
БЕЛТА
Патрыятычная акцыя "Да абароны Айчыны гатовы!" пройдзе 23 лютага ў Беларусі
22.2.20120 праглядаў