Праект прадугледжвае патрыятычную экспедыцыю з аўтапрабегам з г. Брэста ў г. Севастопаль, разгортванне самага вялікага ў свеце Сцяга Перамогі, урачыстую цырымонію з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, наведванне гістарычных мясцін і мемарыялаў, а таксама праектную працу па 6 напрамках.

Экспедыцыя накіравана на захаванне гістарычнай памяці, выхаванне моладзі ў духу патрыятызму, фарміраванне грамадзянскай актыўнасці, а таксама пашырэнне двухбаковых сувязей паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь.

Сёння, рухаючыся з Мінска на Пскоў, хлопцы заехалі і на Лепельшчыну, дзе сустрэліся з моладдзю аграрна-тэхнічнага каледжа.