Паводковая сітуацыя ў паўночным рэгіёне пад кантролем і, галоўнае, істотна не адбілася на людзях. У падрабязнасці перад пасяджэннем Саўміна па пытаннях стану аўтадарог, ЖКГ і паводкавай сітуацыі прысвяціў Уладзімір Белавус, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама:

— Што такое па-сапраўднаму снежныя зімы, сёлета ўспомнілі па ўсёй Беларусі. Віцебшчына, якая сутыкнулася з не зусім ардынарным надвор'ем, не выключэнне. Так, у абласным цэнтры снег выпаў ужо 17 лістапада і фактычна адразу пачаў актыўна таяць. Відаць, мы некалькі адвыклі ад такога вялікага снегу. Адсюль узніклі пэўныя цяжкасці з утрыманнем аўтадарог. Акрамя таго, актыўны перапад тэмператур з мінусавых на плюсавыя адмоўна адбіваецца на якасці асфальтавага пакрыцця. Наша першачарговая задача — не дапусціць масавага разбурэння дарог, а пры наступе спрыяльнага перыяду — актыўна ўзяцца за ямачны рамонт.

Паводкавая сітуацыя ў рэгіёне не крытычная, заўважыў Белавус. Эпізоды адзінкавыя: падтапленне аднаго ўчастка аўтамабільнай дарогі, а таксама моста ў Лёзненскім раёне. Пры гэтым насельніцтва не пацярпела. Адзіная праблема, з якой сутыкнуліся ў вобласці з-за паводкі, — павысіўся ўзровень вады ў Заходняй Дзвіне. Уладзімір Белавус канкрэтызаваў:

— Гаворка пра павышэнне больш чым на 2 метры. З-за гэтага мы былі вымушаны прыпыніць выкананне рэканструкцыі моста праз раку Дрыса ў Верхнядзвінску. Як толькі рака стане ранейшай, работы адновяцца.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by