Перад пачаткам ацяпляльнага сезона ўсе печы і іншыя прыборы ацяплення павінны быць старанна правераны і адрамантаваны.
Перад пачаткам ацяпляльнага сезона ўсе печы і іншыя прыборы ацяплення павінны быць старанна правераны і адрамантаваны. Калі маюцца расколіны або зазоры ў муры, іх трэба старанна замазаць глінай. Дымаходы ў межах гарышча варта пабеліць, тады пры з'яўленні чорных палос лёгка выявіць і ліквідаваць расколіны на іх. Ні ў якім разе нельга пакідаць печы, якія тапяцца, без нагляду, а таксама давяраць іх топку непаўналетнім дзецям. Пры моцных маразах, каб пазбегнуць перакалу печаў, тапіць іх рэкамендуецца два разы на суткі з пэўным інтэрвалам. Небяспечна складаць каля дзверцаў печы, якая тапіцца, дровы і іншыя лёгкаўзгаральныя прадметы, вешаць паблізу бялізну і адзенне для прасушвання, пакідаць печ з адчыненай дзверцай без нагляду. Пры распалцы печы нельга ўжываць лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці. Варта рэгулярна, раз на два месяцы, праводзіць чыстку дымаходаў, бо на сценках іх назапашваецца вялікая колькасць сажы. Працэс яе гарэння суправаджаецца высокай тэмпературай і утварэннем іскор, якія вылятаюць з дымахода, што нярэдка прыводзіць да пажару. Пры ўборцы гарачай попелу з печаў яе трэба высыпаць у яму, размешчаную воддаль ад будынкаў, папярэдне затушыўшы вадой, пяском або снегам.Печнае ацяпленне
12.10.20150 праглядаў