— Уразілі ўсе экспазіцыі музея, асабліва спадабалася ваенная тэхніка, інсталяцыі, якія адлюстроўваюць розныя эпізоды ваенных будняў. Асаблівыя пачуцці выклікалі карціны М. Савіцкага экспазіцыі "Лічбы на сэрцы", — адзначыла Наталля Драздовіч.
Экскурсія ў Мінск стала часткай запланаваных мерапрыемстваў Лепельскай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі ў межах падрыхтоўкі і святкавання юбілею Вялікай Перамогі. Час усё далей аддаляе нас ад жахаў таго ліхалецця, усё менш застаецца з намі яго сведкаў. І такія крыніцы гісторыі якраз і прызваны захоўваць у памяці цяперашніх і будучых пакаленняў бессмяротны подзвіг герояў.
І як жа ў Мінску без тэатра? Музычная камедыя "Вяселле ў Малінаўцы" даўно разышлася на цытаты ў народзе. Пабываўшы на мюзікле адзін раз, хочацца прыйсці ў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр зноў і зноў.
Педагогі Лепельшчыны са сваімі сем'ямі наведалі Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
24.2.20250 праглядаў