4 студзеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі графік выплаты пенсій скарэкціраваны ў сувязі з надыходзячым Раством, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белпошта".
Дадатковая выплата пенсій (дапамог) за 7 студзеня 2013 года ўжо пачата з 4 студзеня ў сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі Брэсцкай вобласці, а таксама ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Віцебскай вобласці, Магілёва і Мінска.
Выплата пенсіі ў астатніх аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі пачнецца з 5 студзеня.
Як праінфармавалі ў РУП "Белпошта", 6 і 7 студзеня бягучага года будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.
БЕЛТА
Пенсіі ў Беларусі за 7 студзеня будуць выплачаны датэрмінова
4.1.20130 праглядаў