24 снежня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Пенсіі за 25 снежня ў Беларусі выплачваюцца датэрмінова, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Белпошта".

Датэрміновая выплата пенсій і дапамог за 25 снежня бягучага года ва ўсіх гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі (АПС) Брэсцкай вобласці, АПС г. Магілёва і г. Мінска ўжо пачата з 23 снежня. У сельскіх АПС Брэсцкай вобласці, ва ўсіх АПС Віцебскай вобласці, Гомельскай вобласці, Гродзенскай вобласці, Мінскай вобласці, Магілёўскай вобласці выплата пенсій будзе ажыццяўляцца з 24 снежня.

25 снежня 2013 года будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.-0-

 

Навіны Беларусі (БЕЛТА)