3 лістапада, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі графік выплаты пенсій скарэкціраваны ў сувязі са святкаваннем 7 лістапада Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белпошта".
Да датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 7 лістапада ў аддзяленнях паштовай сувязі горада Мінска, Брэсцкай вобласці і гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці пачнецца з 4 лістапада. У астатніх аддзяленнях паштовай сувязі Віцебскай, Мінскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей і сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці - з 5 лістапада бягучага года.
Фінансаванне для выплаты пенсій будзе праведзена своечасова і ў неабходным аб'ёме.-0-
БЕЛТА
Пенсіі за 7 лістапада будуць выплачаны ў Беларусі на 2-3 дні раней
3.11.20110 праглядаў