12 верасня ратавальнікам патэлефанавала жанчына і паведаміла, што яе суседка адправілася ў лес і згубілася паблізу вёскі Кветча Лепельскага раёна.

На пошукі пажылой жанчыны 1948 года нараджэння неадкладна выехалі ратавальнікі.

Першыя гадзіны пошуку сувязь з згубленай ратавальнікі падтрымлівалі па тэлефоне, а потым сувязь абарвалася. Балоцістая мясцовасць і адсутнасць сувязі ўскладнялі пошукі пенсіянеркі. Жанчыну шукалі больш за трыццаць чалавек, з прыцягненнем дзевяці адзінак тэхнікі і квадрокоптера. Сярод якіх 28 работнікаў МНС і 7 адзінак тэхнікі.

Да вечара 13 верасня пенсіянерка была знойдзена ў лесе работнікамі МНС. На шчасце, медыцынская дапамога ёй не спатрэбілася.