У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС правялі прафілактычнае мерапрыемства «Сакрэт бяспекі» на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з грамадзянамі пенсійнага ўзросту.

У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом» работнiкi Лепельскага раённага аддзела па НС правялi прафілактычнае мерапрыемства «Сакрэт бяспекі» на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з грамадзянамі пенсійнага ўзросту.

Каб раскрыць «Сакрэт бяспекі» прысутнай аўдыторыі трэба было шляхам разгадвання сілуэтаў розных прадметаў, якія з'яўляліся на экране, расшыфраваць іх. Арганізаванае мерапрыемства аказалася цікавым кожнаму, бо ўдзельнікі акцыі ішлі на дыялог і прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх прапанаваных конкурсах. У гульні ўдзельнікам акцыі прадставілася магчымасць успомніць асноўныя прычыны пажараў, а таксама атрымаць парады ад ратавальнікаў, як пазбегнуць бяды.

Першая тэма для размовы – неасцярожнае абыходжанне з агнём, у прыватнасці пры курэнні. Работнікі МНС прывялі прыклады трагедый па гэтай прычыне ў Лепельскім раёне, а таксама нагадалі, што часцей за ўсё трагедыя прыходзіць у дом да тых, хто прытрымліваецца прынцыпу «выпіў-закурыў-заснуў».

Наступнай тэмай для размовы сталі пытанні электрабяспекі. Тут ратавальнікі завастрылі ўвагу на такіх праблемах, як: перагрузка электрычнай сеткі, выкарыстанне электрапрыбораў не заводскага вырабу, а таксама выкарыстанне электрапрыбораў са скончаным тэрмінам службы.

Была закранута і дэталёва вывучана сезонная тэма – печанае ацяпленне. Удзельнікам акцыі прадставілася магчымасць знайсці парушэнні на макеце «небяспечнай печы», а таксама азнаёміцца з унутраным складам ацяпляльнага прыбора.

Пакінутая ежа на пліце – яшчэ адна з распаўсюджаных прычын пажараў, таму, разыграўшы банальную бытавую сітуацыю, якая можа адбыцца з кожнай гаспадыняй на кухні, ратавальнікі наглядна прадэманстравалі, якімі падручнымі сродкамі на кухні можна патушыць алей, што гарыць на патэльні.