У рамках акцыі «Павага. Забота. Адказнасць», а таксама напярэдадні дня пажылых людзей інспектар прапаганды Лепельскага раённага аддзела па НС правяла прафілактычнае мерапрыемства «Сакрэт бяспекі» на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з грамадзянамі залатога ўзросту.

Каб раскрыць «Сакрэт бяспекі» прысутнай аўдыторыі трэба было шляхам разгадвання сілуэтаў розных прадметаў, якія з'яўляліся на экране, расшыфраваць іх.

Першая тэма для размовы – неасцярожнае абыходжанне з агнём, у прыватнасці пры курэнні. Таццяна Уладзіміраўна прывяла прыклады трагедый па гэтай прычыне ў Лепельскім раёне, а таксама нагадала, што часцей за ўсё трагедыя прыходзіць у дом да тых, хто прытрымліваецца прынцыпу «выпіў-закурыў-заснуў».

Наступнай тэмай для размовы сталі пытанні электрабяспекі. Тут інспектар прапаганды завастрыла ўвагу на такіх праблемах, як: перагрузка электрычнай сеткі, выкарыстанне электрапрыбораў не заводскай вытворчасці, а таксама выкарыстанне электрапрыбораў з пратэрмінаваным тэрмінам службы.

Была закранута і дэталёва вывучана сезонная тэма – печанае ацяпленне. Удзельнікам акцыі прадставілася магчымасць знайсці парушэнні на макеце «небяспечнай печы», а таксама пазнаёміцца з унутраным складам ацяпляльнага прыбора.

Пакінутая ежа на пліце – яшчэ адна з распаўсюджаных прычын пажараў, таму, разыграўшы банальную бытавую сітуацыю, якая можа адбыцца з кожнай гаспадыняй на кухні, Таццяна Уладзіміраўна наглядна прадэманстравала, якімі падручнымі сродкамі на кухні можна патушыць алей, што гарыць на патэльні.

Для таго, каб своечасова выявіць надзвычайную сітуацыю, усім сабраўшымся было настойліва рэкамендавана ўсталяваць у кожным жылым пакоі аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

У завяршэнні мерапрыемства шляхам адкрытага дыялогу пенсіянеры Лепельшчыны прыйшлі да высновы, што галоўны сакрэт бяспекі заключаецца ў элементарным выкананні правіл пажарнай бяспекі і замацавалі ўсе атрыманыя веды праглядам навучальных відэаролікаў МНС «Аўтаномны пажарны апавяшчальнік» і «Бяспека – у кожны дом».