28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пенсіянеры з 1 мая па 30 верасня могуць набываць білеты на прыгарадныя цягнікі за паўцаны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай чыгункі. Як нагадалі ў БЧ, у адпаведнасці з указам ад 29 красавіка 2011 года №176 на перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ штогод з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (мужчыны - 60 гадоў, жанчыны - 55 гадоў), маюць права на 50-працэнтную зніжку з кошту праезду на чыгуначным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін. Для атрымання зніжкі пры куплі білетаў неабходна прад'явіць пенсійнае пасведчанне.-0-

БЕЛТА