18 лістапада, Мінск /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. Пенсійны ўзрост у Беларусі пакуль павышаць не плануецца, заявіў сёння падчас размовы з працоўным калектывам ААТ "МАЗ" прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы не плануем павышаць пенсійны ўзрост", - сказаў прэм'ер-міністр. У той жа час ён адзначыў, што гэтае пытанне разглядаецца. "Вы ведаеце меркаванне Прэзідэнта, што ў нас няма неабходнасці пераглядаць у бок павелічэння пенсійны ўзрост", - падкрэсліў кіраўнік урада. Ён звярнуў увагу, што цяпер абмяркоўваецца пытанне аб магчымасці павышэння пенсійнага ўзросту толькі асобным катэгорыям грамадзян, якія выходзяць на пенсію раней - у 45 ці 50 гадоў.
"Мы сярод краін засталіся адны з Расіяй, дзе маем пенсійны ўзрост 55 і 60 гадоў для мужчын. Усе астатнія павышаюць гэты парог", - нагадаў Міхаіл Мясніковіч.-0-
БЕЛТА
Пенсійны ўзрост у Беларусі пакуль павышаць не будуць - М.Мясніковіч
18.11.20110 праглядаў