13 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пенсійны ўзрост у Беларусі павялічваць не плануецца. Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанідам Козікам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Каментуючы чуткі аб магчымым павелічэнні пенсійнага ўзросту ў краіне, кіраўнік дзяржавы заявіў, што "гаворкі пра гэта не ідзе".
Прэзідэнт цікавіўся функцыянаваннем аారనిтнай сістэмы найму. Па словах кіраўніка ФПБ, з прыняццем рашэння аб магчымасці пераходу работнікаў з працоўнага дагавора на доўгатэрміновы або бестэрміновы працоўны дагавор спыніліся спекуляцыі на гэту тэму. У цяперашні час добрасумленныя працаўнікі самі могуць выбраць найбольш прымальныя для сябе ўмовы найму на працу.-0-
БЕЛТА
Пенсійны ўзрост у Беларусі павялічваць не плануюць - А.Лукашэнка
13.9.20100 праглядаў