У адпаведнасці з ПДР, кіроўца пры перадачы кіравання механічным транспартным сродкам іншай асобе пры абавязаны пераканацца ў наяўнасці ў яго пры сабе пасведчання кіроўцы.
Паступаючы такім чынам, кіроўца пераконваецца ў тым, што перадае кіраванне асобе, у якой ёсць права на кіраванне транспартным сродкам. Ігнаруючы дадзенае патрабаванне кіроўца можа перадаць кіраванне асобе, якая не мае такога права, што ў сваю чаргу стварае небяспеку для руху.За першаснае парушэнне дадзенага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 20 базавых велічынь.
За тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за аналагічнае парушэнне – штраф ад 20 да 50 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
У выпадку неаднаразовага парушэння дадзенага патрабавання прадугледжана крымінальная адказнасць.