Апошнім часам пешаходы актыўна карыстаюцца сучаснымі сродкамі персанальнай мабільнасці (СПМ) - электрасамакатамі, гіраскутарамі, сігвеямі, монаколамі і іншымі аналагічнымі сродкамі перамяшчэння.

ДАІ нагадвае, што небяспечнае выкарыстанне падобных сродкаў мабільнасці можа ператварыць іх у крыніцу павышанай небяспекі, як для асоб, якія перамяшчаюцца ў пешым парадку, так і для асоб, якія кіруюць СПМ. Бо такі сродак перамяшчэння можа развіць значную хуткасць і прывесці да сур'ёзных траўм.

Памятайце, што ЗАБАРОНЕНА: - кіраванне ў нецвярозым стане; - рух па праезнай частцы дарогі - у выключным выпадку! - перавозіць пасажыраў, калі гэта не прадугледжана канструкцыяй; - ва ўзросце да 14-ці гадоў (акрамя пешаходных і жылых зон).

Не рэкамендуецца выкарыстоўваць тэлефон і слухаць музыку ў навушніках падчас руху.

Калі ўладальнік СПМ парушыць Правілы дарожнага руху, то будзе прыцягнуты да адказнасці як пешаход.

Памятайце, СПМ - гэта не цацка, а сродак перамяшчэння, які патрабуе няўхільнага выканання асноўных правілаў бяспекі.