Дзённыя ападкі і адліга зменяцца начнЫмі замаразкамі, што можа прывесці да ўтварэння галалёдзіцы. У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху праяўляць максімальную асцярожнасць.



Кіроўцам неабходна выбіраць найбольш бяспечную ў дарожных умовах хуткасць, трымаць дыстанцыю, не дапускаць рэзкіх манеўраў і лішніх перабудоў, адмовіцца ад абгонаў. Пры ападках рухацца з уключаным блізкім святлом фар. Варта ўважліва праязджаць пешаходныя пераходы, закругленні дарог, масты і ўчасткі на трасах, дзе дзьме вецер. Усе, хто знаходзіцца ў аўто, павінны быць прышпілены, дзяцей неабходна перавозіць у дзіцячых утрымліваючых прыстасаваннях.

Пешаходам важна быць асцярожнымі на слізкай дарозе і памятаць, што аўтамабіль немагчыма спыніць імгненна. Праезную частку трэба пераходзіць толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся, што транспартныя сродкі паспелі спыніцца. Будзьце ўважлівыя ў дварах і не забывайце абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Супрацоўнікамі ДАІ арганізаваны кругласутачны маніторынг сітуацыі. Экіпажы ДПС гатовыя да аказання дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху.