Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што любыя змены павінны ажыццяўляцца ў межах заканадаўства і прававога поля, у адваротным выпадку гэта прывядзе да цяжкіх наступстваў для краіны.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што любыя змены павінны ажыццяўляцца ў межах заканадаўства і прававога поля, у адваротным выпадку гэта прывядзе да цяжкіх наступстваў для краіны. Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі з удзелам па відэасувязі кіраўнікоў рэгіёнаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ раз паўтару: калі хтосьці думае і хоча пераменаў, то яны павінны быць у межах закона. Перамены ўсякія павінны быць прапісаны ў Канстытуцыі. І гэтая праца працягваецца. Яна будзе актывізавана. І наколькі гэта магчыма, і наколькі гэта будзе падтрымана насельніцтвам, ад гэтага залежыць хуткасць прыняцця Канстытуцыі. І па Канстытуцыі мы ўжо можам весці дыскусіі аб перавыбранні органаў улады", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што на сённяшні дзень у краіне ёсць сфарміраваная нарматыўна-прававая база, дзеючая Канстытуцыя. "І яе трэба свята выконваць і прытрымлівацца. Вы мяне зразумееце, што ў мяне няма іншага выйсця, як утрымаць краіну ў межах прававога поля згодна з гэтай Канстытуцыяй. У адваротным выпадку намі будуць кіраваць іншыя", - падкрэсліў Прэзідэнт.