22 верасня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены ў Беларусі з 1 лістапада бягучага года. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна ў ходзе online прыёму грамадзян, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Згодна з указам №327 з 1 лістапада гэтага года будзе праведзены пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за трэці квартал 2011 года", - адзначыла міністр. Паколькі сярэдняя заработная плата работнікаў у рэспубліцы за трэці квартал будзе вядомая толькі пасля 20-га кастрычніка, паведаміць дакладны памер павышэння пенсій і аб'ём дадатковых сродкаў, неабходных для гэтага пераразліку, у цяперашні час не ўяўляецца магчымым, дадала Мар'яна Шчоткіна.-0-

БЕЛТА