Пераразмеркаванне бюджэтных сродкаў, укараненне «лічбы» ў розныя сферы жыцця, прысуджэнне прэміі аблсавета таленавітым дзецям – гэтыя і іншыя пытанні разгледжаны дэпутатамі абласнога Савета на пазачарговай сесіі.
«Лічба» павышае якасць жыцця
30% з абласнога і інавацыйнага фондаў (каля 8 млн руб. штогод) можна выкарыстоўваць на ўкараненне лічбавых тэхналогій у розных сферах нашага жыцця.
Такую прэрагатыву мясцовым органам улады дае ўказ Прэзідэнта аб развіцці лічбавых тэхналогій, прыняты ў лістападзе 2023 года.
Каб стымуляваць прадпрыемствы і арганізацыі на паскарэнне гэтага працэсу, на сесіі аблсавета зацверджаны парадак правядзення конкурсу па рэалізацыі лічбавых праектаў, што фінансуюцца з Інавацыйнага фонду.
– Гэта актуальная тэма, паколькі датычыцца ўсіх сфер дзейнасці, – падкрэсліў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў. – Цяперашняе развіццё эканомікі і грамадскіх працэсаў прадугледжвае і развіццё інфармацыйных і лічбавых тэхналогій, каб заставацца канкурэнтаздольнымі. Як вядома, гэтыя працэсы спрыяюць павышэнню якасці сацыяльных паслуг, што аказваюцца, і ў цэлым павышаюць якасць жыцця.
У Віцебскай вобласці дастаткова актыўна ўкараняюцца лічбавыя праекты, у першую чаргу ў галіне аховы здароўя. Ствараецца адзіная база даных аб пацыентах, каб яны маглі карыстацца ўсім спектрам паслуг: запісацца на прыём да ўрача, правесці дыягностыку, аформіць лічбавы рэцэпт, атрымаць прызначэнні.
На Віцебшчыне цікавыя праекты прапануе шэраг прамысловых прадпрыемстваў, у прыватнасці, па ўкараненні адзінага сістэмнага падыходу ў плане забеспячэння вытворчых працэсаў.
Кіраўнік дэпутацкага корпуса выказаў надзею, што да ўкаранення лічбавых тэхналогій далучацца транспартнікі, што створыць больш зручнасцей пасажырам і самому прадпрыемству. Ёсць лічбавыя накідкі ў сферы ЖКГ, шэрагу сацыяльных устаноў. Усё гэта, на думку Дзмітрыя Дзямідава, прасуне нас наперад, будзе спрыяць больш актыўнай працы ІТ-кампаній, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў з дзяржаўнай доляй уласнасці.
Намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Аляксандр Няфёдаў прывёў некалькі прыкладаў ужо прымяняемай «лічбы». У прыватнасці, у аграпрамысловым комплексе – па ўкараненні дакладнага земляробства, у прамысловасці – на ААТ «Коркi і ў транспартным комплексе. Гэта дазволіць выйсці на больш якасны ўзровень абслугоўвання пасажыраў, якім будзе зручна карыстацца транспартам у рэжыме анлайн. Дыгіталізацыя ў гэтай сферы прадугледжвае дыспетчарызацыю, навігацыю, давядзенне інфармацыі да пасажыраў праз электроннае табло і іншыя праграмныя прадукты. Сюды адносяцца і «разумныя прыпынкі», якія пачнуць функцыянаваць у гэтым годзе ў Віцебску, у наступным – у Полацку і Наваполацку.
Таленавітым – падтрымка
З 2014 года 160 таленавітых дзяцей ДШМ і каледжаў сталі ўладальнікамі прэміі абласнога Савета дэпутатаў.
– І ў гэты раз 16 рабят атрымаюць прэміі за дасягнутыя поспехі ў міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсах і алімпіядах. Гэта наш залаты фонд, які неўзабаве папоўніць шэрагі працаўнікоў культуры, – адзначыў начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі. – Такая прэмія засноўваецца штогод і спрыяе раскрыццю здольнасцей і талентаў з мэтай іх наступнай рэалізацыі ў прафесійнай дзейнасці.
Навучэнцам дзіцячых школ мастацтваў прысуджаецца 10 прэмій у памеры 15 базавых велічынь, навучэнцам музычных каледжаў і каледжа культуры і мастацтваў – 6 прэмій у памеры 20 базавых велічынь.
Па выніках 2023 года ў экспертную камісію паступіла 25 хадайніцтваў ад аддзелаў культуры гаррайвыканкамаў і 8 прадстаўленняў на навучэнцаў устаноў адукацыі ў сферы культуры.
Дарэчы. У 57 дзіцячых школах мастацтваў вобласці навучаецца больш за 15 тысяч навучэнцаў.
Спіс навучэнцаў, якія атрымалі прэмію:
Навучэнцы ўстаноў Віцебскай вобласці, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага профілю ў сферы культуры з вывучэннем вучэбных прадметаў, вучэбных дысцыплін на павышаным узроўні (дзіцячыя школы мастацтваў), – пераможцы заключных этапаў міжнародных, рэспубліканскіх, абласных творчых конкурсаў, алімпіяд, якім прысуджаецца прэмія ў памеры 15 базавых велічынь кожная:
|
Акулькіна
Лізавета |
– |
ДУА «Аршанская дзіцячая школа мастацтваў № 1 |
|
Аляксандровіч
Мікіта |
– |
ГУА «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў» |
|
Зарэцкі
Антон |
– |
ГУА «Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза» |
|
Карманава-Брык
Варвара |
– |
ГУА «Аршанская дзіцячая школа мастацтваў № 3» |
|
Новіцкі
Леў |
-- |
ГУА «Дзіцячая мастацкая школа імя І.Ф.Хруцкага г. Наваполацка» |
|
Пілімон
Алеся |
– |
ГУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 1 г. Наваполацка» |
|
Раўкоў
Леў |
– |
ГУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 5 г. Віцебска» |
|
Сінкевіч
Анастасія |
– |
ГУА «Дзіцячая школа мастацтваў ім. А.В.Багатырова г. Віцебска» |
|
Фаміна
Сафія |
– |
ГУА «Дзіцячая мастацкая школа г. Віцебска» |
|
Шабуня
Яраслаў |
– |
ГУА «Дзіцячая школа мастацтваў ім. А.В.Багатырова г. Віцебска». |
Навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Віцебскай вобласці (музычныя каледжы, каледж культуры і мастацтваў) – пераможцы заключных этапаў міжнародных, рэспубліканскіх, абласных творчых конкурсаў, алімпіяд па вучэбных прадметах прафесійнага майстэрства, якім прысуджаецца прэмія ў памеры 20 базавых велічынь кожнай:
|
Баранава
Анастасія |
– |
УА «Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І.Салерцінскага» |
|
Герцык
Дарына |
– |
УА «Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў» |
|
Дубко
Ірына |
– |
УА «Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І.Салерцінскага» |
|
Свежынская
Сафія |
– |
УА «Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І.Салерцінскага» |
Цітовец
Аляксей |
– |
УА «Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І.Салерцінскага» |
|
Пакшынцава
Марыя |
– |
УА «Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж». |
vitebsk-region.gov.by