Абласны адукацыйны форум працуючай моладзі «Перспектыва» прайшоў у турысцка-аздараўленчым комплексе «Лосьвіда». У межах мерапрыемства былі прэзентаваны распрацаваныя ў секцыях праекты, якія будуць рэалізаваны для моладзі вобласці.

Таксама ўдзельнікі Форуму ўсклалі кветкі да помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Наша памяць не павінна аслепнуць. І наш абавязак – памятаць пра гэта, не дапусціць вайны і прынесенага ёю гора. Моладзь памятае! Моладзь ганарыцца!

Кожны малады чалавек атрымаў сертыфікат аб удзеле ў Форуме.