22 чэрвеня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Перспектыўныя для здабычы торфу радовішчы вызначаны ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве энергетыкі, каментуючы пастанову Савета Міністраў №794 "Аб некаторых пытаннях здабычы торфу і аптымізацыі сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый".
У Брэсцкай вобласці радовішчы торфу агульнай плошчай каля 700 га размешчаны на тэрыторыях біялагічнага заказніка мясцовага значэння "Морачна" (Столінскі раён) і рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Выганашчанскае" (Ляхавіцкі раён).
У Віцебскай вобласці радовішчы складаюць 1,5 тыс.га і знаходзяцца на тэрыторыях перспектыўнага водна-балотнага заказніка рэспубліканскага значэння "Янка" (Шаркаўшчынскі раён) і заказніка мясцовага значэння "Галубіцкая пушча" (Докшыцкі раён).
У Гродзенскай вобласці перспектыўныя для здабычы торфу радовішчы налічваюць 750 га і размяшчаюцца ў рэспубліканскім біялагічным заказніку "Дакудаўскі" (Лідскі раён) і рэспубліканскім ландшафтным заказніку "Азёры" (Гродзенскі раён).
У Мінскай і Магілёўскай абласцях вызначаны радовішчы торфу арыенціровачнай плошчай па 200 га - у ландшафтным заказніку мясцовага значэння "Вецярэвіцкі" (Пухавіцкі раён) і гідралагічным заказніку мясцовага значэння "Унухальскае-1" (Клічаўскі раён).
Агульная плошча ўсіх вызначаных пастановай перспектыўных для здабычы торфу радовішчаў складае 3,35 тыс.га.
Пастанова таксама ўносіць змяненні ў раздзел "Тэрыторыі заказнікаў рэспубліканскага значэння" схемы рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўных прыродных тэрыторый рэспубліканскага значэння да 1 студзеня 2015 года, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Беларусі №1919 ад 29 снежня 2007 года.
Дакумент прыняты для забеспячэння патрэбы эканомікі Беларусі ў рэсурсах торфу.-0-
БЕЛТА
Пэрспэктыўныя для здабычы торфу радовішчы вызначаны ў Беларусі
22.6.20110 праглядаў