Першая партыя з 8 кормаўборачных камбайнаў пасля аднаўленчага рамонту на ААТ «Заходне-Дзвінскі міжрайагратэхсэрвіс» адправілася сёння ў гаспадаркі шасці раёнаў Віцебскай вобласці.

Першая партыя з 8 кормаўборачных камбайнаў пасля аднаўленчага рамонту на ААТ «Заходне-Дзвінскі міжрайагратэхсэрвіс» адправілася сёння ў гаспадаркі шасці раёнаў Віцебскай вобласці.

Віцебскае прадпрыемства першым у Беларусі асвоіла такі від дзейнасці, у выніку чаго складаная сельскагаспадарчая тэхніка фактычна атрымлівае другое жыццё. Новую для Віцебшчыны ініцыятыву вырашылі адзначыць урачыста з удзелам кіраўнікоў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, дзяржаўнага аб'яднання «Віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты», аграсэрвісных прадпрыемстваў вобласці.

Перадача тэхнікі прайшла на пляцоўцы акцыянернага таварыства. Атрымаўшы камплекты дакументаў у афіцыйнай абстаноўцы, механізатары яшчэ раз адчулі значнасць моманту, усвядомілі ступень адказнасці за давераныя ім складаныя механізмы. Невыпадкова, напутваючы ўдзельнікаў цырымоніі, намеснік старшыні аблсельгаспрад Міхаіл Прыдыбайла звярнуў увагу інжынерных службаў гаспадарак на важнасць тэхнічнага абслугоўвання, заклікаўшы механізатараў узвесці ў ранг закона якасны сэрвіс, каб «машыны, якія маюць рэсурс, аддалі па максімуме гэты рэсурс у працэсе працы на палях».