28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая сесія новага - пятага - склікання Савета Рэспублікі пачнецца 19 кастрычніка. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні ЦВК Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сёння на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што даты пачатку сесій новых скліканняў абедзвюх палат парламента значна ўплываюць на тэрміны правядзення наступных выбараў. Таксама яна падкрэсліла, што першыя пасяджэнні павінны пачацца практычна адначасова, таму што Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі, як вядома, працуюць ва ўзаемадзеянні адзін з адным. Акрамя таго, Лідзія Ярмошына паведаміла, што першая сесія новага склікання Савета Рэспублікі, як чакаецца, пачнецца ўжо ў новым будынку - былым памяшканні Нацыянальнай бібліятэкі.-0-

БЕЛТА