Першая ў Беларусі снегаплавільная станцыя запрацуе ў канцы лістапада - пачатку снежня ў сталічным мікрараёне Чыжоўка, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА вядучы спецыяліст па маркетынгу унітарнага прадпрыемства "Мінскводаканал" Кацярына Калюга.

Работы знаходзяцца на завяршальнай стадыі, ужо змантавана абсталяванне вытворчасці расійскай кампаніі "Гарыныч". Магутнасць устаноўкі складае 5 тыс. куб.м у суткі, або звыш 330 грузавых машын з аб'ёмам кузава 15 куб.м. Для ўтылізацыі снегу будуць выкарыстоўвацца тэрмічныя рэсурсы гарадской каналізацыі. Акупнасць праекта пры нармальнай загрузцы, па ацэнцы спецыялістаў, складзе 3-4 гады.

Станцыя будзе абслугоўваць тры раёны, калі праект добра сябе зарэкамендуе, то будзе разгледжана пытанне аб будаўніцтве яшчэ трох снегаплавільных станцый у іншых раёнах горада. Адна магчымая пляцоўка размешчана на скрыжаванні МКАД з вул.Ціміразева ў напрамку Заслаўя, дзе функцыянуе каналізацыйна-помпавая станцыя.

У лютым 2012 года ў Партызанскім раёне выкарыстоўвалася снегаплавільная машына, але яна сябе не апраўдала з-за нізкай прадукцыйнасці.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)