На пачатку красавіка ў Мінску, ва Уруччы, на базе ўстановы "Спартыўны камітэт Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" прайшло адкрытае першынство па дзюдо сярод юнакоў 2005 — 2008 гадоў нараджэння. З'ехаліся спартсмены з усёй рэспублікі, налічвалася больш за 300 чалавек. У кожнай вагавой катэгорыі ўдзельнічала каля 30 чалавек. Барацьба ішла не на жарты. Каб стаць пераможцам, трэба было шмат папрацаваць. Як усе ведаюць, чэмпіёнамі не нараджаюцца, імі становяцца дзякуючы доўгім, упартам трэніроўкам.

Вельмі прыемна, што лепельчанін Максім Варошка заняў першае месца ў вагавой катэгорыі — 60 кілаграмаў. Усе пяць сутычак выйграў чыста і датэрмінова. Ён адзіны з вялікай колькасці ўдзельнікаў быў вылучаны за лепшую тэхніку.

Не магу не адзначыць нязменных трэнераў лепельскага філіяла ДЮСШ прафсаюзаў "Волат" — сям'ю Паповых, якія шмат сіл аддаюць, каб лепельчане праслаўлялі наш край на спаборніцтвах рознага ўзроўню.

Таксама хочацца вылучыць лепельчан Мацвея Прыцкера, Іллю Сцельмаха, Рэната Жусупава і Данііла Аляксандрава, якія паказалі сябе сапраўднымі спартсменамі, выйгралі шмат сутычак, але крыху не дацягнулі да прызавых месцаў.

Такі кшталту спаборніцтвы — гэта добры стымул расці і развівацца ў сваім майстэрстве.

Памыляецца той, хто лічыць, што ў дзюдо чым большы вага, тым мацней спартсмен. Больш важныя адпрацаваная тэхніка, правядзенне правільных прыёмаў. Не абысціся і без сілы духу. Барацьба фарміруе маральна-волевыя якасці чалавека, развівае яго ўсебакова.

Максім Варошка — пераможца і ўладальнік прыза "За лепшую тэхніку", узнагароджанне праводзіць Руслан Шарапаў, заслужаны майстар спорту, генеральны сакратар БФД.