Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні «Аб эфектыўнасці правядзення ў Лепельскім раёне «Дня сельсавета» і выкананні пратаколаў даручэнняў па зваротах, што паступілі ў ходзе іх правядзення» адбылося 19 студзеня 2021 года.

У ім узялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта, яго намеснікі, члены прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, старшыні Саветаў дэпутатаў (выканаўчых камітэтаў) першаснага ўзроўню, а таксама кіраўнікі арганізацый, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва.
Выступаючы са справаздачай па дадзеным пытанні, старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Урбан І.Г. адзначыў, што першачарговай задачай органаў мясцовага кіравання і самакіравання з'яўляецца вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Найбольш актуальныя ─ пытанні дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Па выніках пасяджэння складзены пратакол даручэнняў, вызначаны выканаўцы і тэрміны.
Работа па павышэнні ўзроўню і якасці жыцця, дабрабыту насельніцтва раёна будзе працягнута.