У сераду першыя гектары аўса пасеялі ва ўнітарным прадпрыемстве «Радуньскае» Аршанскага раёна

У сераду першыя гектары аўса пасеялі ва ўнітарным прадпрыемстве «Радуньскае» Аршанскага раёна. Як паведаміў намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Андрэй Канстанцінаў, пад ураджай 2020 года ў раёне пасеюць збожжавых і збожжавых бабовых культур 31 424 гектары. У поле выйдуць 548 трактароў, з іх 121 — энергонасычаны, 49 камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў і столькі ж збожжавых сеялак. У пасяўной кампаніі будуць задзейнічаны 520 механізатараў. Сваё плячо падставяць практыканты з навучальных устаноў аграрнага профілю, работнікі прамысловых прадпрыемстваў раёна.