Аграрыі – сапраўдныя героі нашага часу! Іх упартасць, адказнасць і імкненне да выніку – натхняюць! А рэкорды – гэта выдатны паказчык іх прафесіяналізму і настойлівасці!

  Аграрыі – сапраўдныя героі нашага часу! Іх упартасць, адказнасць і імкненне да выніку – натхняюць! А рэкорды – гэта выдатны паказчык іх прафесіяналізму і настойлівасці!

  Запаветны рубеж у 1000 тон скарыўся Раману Аксёнавічу і Паўлу Курбацкаму з філіяла «Баброва-агра» закрытага акцыянернага таварыства «Віцебскаграпрадукт».

  Старшы камбайнер Раман Аксёнавіч першым намалаціў 1000 тон збожжа ў аператыўным спаборніцтве экіпажаў, занятых на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у 2024 годзе.

  Старшы камбайнер Павел Курбацкі стаў пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў на ўборцы рапсу, збожжавых культур у 2024 годзе сярод маладзёжных экіпажаў, першым у раёне намалаціўшы 1000 тон збожжа і рапсу.

  Падзякавалі камбайнераў з працоўнай перамогай прама на полі кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Мончык, першы сакратар РК ГА "БРСМ" Дар'я Мазго, а таксама кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства.