Першыя ахвяры купальнага сезону з'явіліся ў Віцебскай вобласці
28.5.20120 праглядаў
28 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Першыя ахвяры купальнага сезона з'явіліся ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай абласной арганізацыі АСВОД.
Так, трагедыяй завяршылася ў Глыбокім купанне 17-гадовым навучэнца. Пасля ўдачнай здачы экзамену малады чалавек вырашыў разам з сябрам пакупацца ў мясцовай сажалцы. Хлопец патануў падчас нырання. Па папярэдніх даных, хлопцы знаходзіліся ў цвярозым стане, удакладнілі спецыялісты.
А вось прычынай утоплення 33-гадовага жыхара Оршы, які пасля распіцця спіртных напояў вырашыў выкупацца ў рацэ, стаў алкаголь. Яго цела знайшлі праз некалькі дзён на тэрыторыі Аршанскага раёна.
Толькі за мінулы год больш за 60% няшчасных выпадкаў утоплення адбыліся з-за знаходжання загінулых у рознай ступені алкагольнага ап'янення. У ліку іншых прычын утоплення - асабістая неасцярожнасць і саманадзейнасць адпачывальнікаў, занядбанне элементарных правілаў бяспекі на вадзе, падкрэсліў старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства па прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў Дзяніс Шапавалаў.
Усяго за апошнія шэсць гадоў на тэрыторыі рэгіёна патанулі больш за 1 тыс. чалавек. "З улікам сітуацыі, якая склалася, пракуратурай вобласці праведзена пашыранае пасяджэнне каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, падчас якога дадзена прынцыповая ацэнка дзейнасці органаў выканаўчай улады, кіраўнікоў арганізацый, за якімі замацаваны пляжы, падраздзяленням абласной арганізацыі АСВОД. Распрацаваны канкрэтныя меры, накіраваныя на забеспячэнне бяспекі адпачывальнікаў ля вадаёмаў і папярэджанне няшчасных выпадкаў на вадзе. На кіраўнікоў органаў выканаўчай улады, устаноў і арганізацый вобласці ўскладзены абавязак па аказанні практычнай дапамогі першасным арганізацыям АСВОД у правядзенні прафілактычнай работы па папярэджанні няшчасных выпадкаў і забеспячэнні падраздзяленняў таварыства памяшканнямі для захоўвання лодак і спецыяльнага абсталявання для выратавання людзей", - сказаў Дзяніс Шапавалаў.
Акрамя таго, мясцовым органам улады, падраздзяленням абласнога ўпраўлення рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама, уладальнікам зон адпачынку незалежна ад форм уласнасці ўменена ў абавязак забяспечыць у санаторыях, на турыстычных базах працу ведамасных выратавальных пастоў у месцах купання людзей і пракату плавальных сродкаў, а таксама правесці вадалазнае абследаванне і ачыстку дна акваторыі пляжаў.
У мэтах прадухілення няшчасных выпадкаў неабходна выконваць меры засцярогі пры купанні, ні ў якім выпадку не заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янэння, не купацца ў забароненых месцах, не ўзбірацца на любыя тэхнічныя збудаванні, якія знаходзяцца ў вадзе, не скакаць у ваду з лодак, катэраў, з прычалаў, не арганізоўваць гульні ў вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам купаючагася, не пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду дарослых, а таксама здзяйсняць іншыя дзеянні, якія могуць паслужыць прычынай няшчаснага выпадку, нагадалі спецыялісты. -0-
БЕЛТА