11 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Першы беларуска-латвійскі форум гарадоў-пабрацімаў пройдзе ў Наваполацку з 28 па 30 сакавіка, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела ідэалагічнай работы Наваполацкага гарвыканкама Кацярына Попок.
Як чакаецца, форум збярэ каля 200 удзельнікаў: кіраўнікоў дыпламатычных місій Латвіі ў Беларусі і Беларусі ў Латвіі, мэраў ужо сваяцкіх гарадоў і тых, хто яшчэ толькі мае намер знайсці сабе партнёра. Больш за 30 пар гарадоў з дзвюх краін ужо заключылі дагаворы аб супрацоўніцтве, з іх 19 - з удзелам гарадоў Віцебскай вобласці, і больш за дзесяць пар (пяць - з прадстаўнікамі вобласці) знаходзяцца ў стадыі ўстанаўлення кантактаў. Акрамя таго, яшчэ 27 адміністрацыйных адзінак Латвіі выказалі жаданне знайсці пабрацімаў у Беларусі. Падчас форуму прадстаўнікі гарадскіх адміністрацый сустрэнуцца і абмяркуюць варыянты і напрамкі супрацоўніцтва па тэматычных секцыях з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў.
Наваполацк выбраны месцам правядзення форуму невыпадкова. Ён мае вялікі досвед наладжвання падобных кантактаў - з 16 гарадамі розных дзяржаў, у тым ліку з двума гарадамі Латвіі, заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў культурнай і эканамічнай сферах.-0-
БЕЛТА
Першы беларуска-латвійскі форум гарадоў-пабрацімаў пройдзе ў Наваполацку 28-30 сакавіка
11.3.20120 праглядаў