3 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Першы экіпаж-тысячнік з'явіўся ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Сярод дарослых экіпажаў першым у вобласці 1 тыс.т збожжа намалаціў дуэт старэйшага камбайнера Уладзіміра Лаўцэвіча і памочніка камбайнера Паўла Шульгата з ААТ "Докшыцкі райаграсэрвіс". Запаветны рубеж дружная каманда пераадолела 2 жніўня. Ушанаванне пераможцаў з удзелам прадстаўнікоў аблсельгаспрода, Віцебскага аблвыканкама, мясцовых органаў улады адбудзецца сёння. У якасці ўзнагароды ім уручаць ганаровыя дыпломы і грашовую прэмію ў памеры 15 базавых велічынь (на экіпаж).
У бліжэйшыя дні з'яўленне экіпажаў-тысячнікаў чакаецца таксама ў Чашніцкім і Лепельскім раёнах, у асобных гаспадарках якіх намалот збожжа экіпажаў перавысіў ужо 800 т.
Сярод маладзёжных экіпажаў лідарамі ў цяперашні час з'яўляюцца механізатары з Аршанскага і Верхнядзвінскага раёнаў, якія намалацілі звыш 750 т.
Усяго па стане на 3 жніўня ў Віцебскай вобласці скасілі 152,6 тыс.га збожжавых, або 31,2%. Намалот збожжа дасягнуў 499,1 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 32,7 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць адзначаецца ў Верхнядзвінскім (38,4 ц/га), Аршанскім (37,2 ц/га) і Чашніцкім раёнах (36,3 ц/га). Найбольш актыўнымі тэмпамі ўборка ўраджаю прасоўваецца ў Бешанковіцкім, Глыбоцкім, Докшыцкім, Лепельскім, Полацкім, Пастаўскім, Чашніцкім і Шаркаўшчынскім раёнах, дзе скасілі ад 33% да 43% плошчаў.
БЕЛТА
Першы экіпаж-тысячнік з'явіўся ў Віцебскай вобласці
3.8.20120 праглядаў