24 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Першы этап чэмпіянату Беларусі па аўтакросе адбудзецца падчас традыцыйнага заезду аўтагоншчыкаў памяці М.Ф.Шмырова, які пройдзе 28-29 красавіка ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ідэалагічнай працы Віцебскага аблвыканкама.
У спаборніцтвах на ўжо знаёмай аўтатрасе ў Тулавым возьме ўдзел больш за 40 наймацнейшых аўтагоншчыкаў розных узростаў з Беларусі і Расіі, якія будуць змагацца ў розных класах аўтамабіляў у залежнасці ад аб'ёму рухавіка. Фінальныя заезды ўдзельнікаў адбудуцца 28 красавіка з 13.30 у класах "Нацыянальны", "Д-1" і 29 красавіка з 10.30 у класах "Д1 -Юніёр", "Д-2" і "Д3-спрынт".
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў аўтакросу адбудзецца 29 красавіка па завяршэнні ўсіх заездаў.
Мерапрыемства праводзіцца ДТСААФ пры садзейнічанні Беларускай аўтамабільнай федэрацыі.-0-
БЕЛТА
Першы этап чэмпіянату Беларусі па аўтакросе пройдзе 28-29 красавіка ў Віцебску
24.4.20120 праглядаў