12 лістапада ў Лепельскім раёне стартаваў першы этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!». Удзельнікамі дадзенай акцыі сталі актывісты раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў пажарных і работнікі раённага аддзела па НС.
12 лістапада стартаваў першы этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!». Удзельнікамі дадзенай акцыі сталі актывісты раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў пажарных і работнікі раённага аддзела па НС.
З вакзала горада Лепеля па маршруце аўтобуса №5 у абедзенны час актывісты маладзёжнай арганізацыі інфармавалі людзей аб небяспецы курэння ў пасцелі. Хлопцы гаварылі жыхарам аб колькасці пажараў і загінулых па прычыне гэтай згубнай звычкі і стараліся пераканаць людзей у тым, што курэнне не толькі шкодзіць здароўю, але і можа стаць прычынай пажару і гібелі людзей. Пасажырам маршруту была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя.