Беларускія аграрыі пераадолелі мільённы рубеж ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.
Беларускія аграрыі пераадолелі мільённы рубеж ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.
Так, па стане на 25 ліпеня ў Беларусі намалочана больш за 1,1 млн т збожжа, з якіх 383,6 тыс. т - аграрыямі Гомельскай вобласці, 296,7 тыс. т - Брэсцкай. У Мінскай і Магілёўскай абласцях намалочана 259,9 і 72,9 тыс. т збожжа адпаведна, у Гродзенскай - 105,4 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, 14,6 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя прыбраны з 338 тыс. га, што складае 15,3% ад агульнай плошчы. Лідарам на сёння з'яўляецца Гомельская вобласць, дзе прыбрана 37% плошчаў.
У сярэднім з аднаго гектара сёлета аграрыі прыбіраюць 33,5 ц збожжа, што на 3,4 ц больш, чым летась.