24 ліпеня, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. Сельгасарганізацыі Беларусі сабралі першы мільён тон збожжа новага ўраджаю, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Ужо намалочана 1 млн. 53,8 тыс.т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,8 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць у Гродзенскай вобласці (49,3 ц/га), самая нізкая - у Гомельскай (29,6 ц/га). Збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 278,7 тыс.га, што складае 11,5% запланаванай плошчы. Брэсцкая вобласць ужо выканала план на 29,9%, Віцебская - на 0,9%, Гомельская - на 22,3%, Гродзенская - на 11,8%, Мінская - на 6,7%, Магілёўская - на 2,6%. Збожжавыя і зернебабовыя ў 2012 годзе ў цэлым трэба ўбраць з плошчы 2 млн. 428,4 тыс.га. Пры спрыяльных умовах надвор'я ўборка збожжавых і зернебабовых працягнецца ад 18 да 24 дзён. Азімы рапс ужо ўбраны на 322,8 тыс.га (85,2% пасеянага), яго намалочана 680,5 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці насення 21,1 ц/га. Лён выцерабілі на 8,9 тыс.га (13,9%).-0-

БЕЛТА