31 ліпеня, Наваполацк /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Першы састаў з нафтай з Венесуэлы ўстаў на зліўную эстакаду ў ААТ "Нафтан", перадае карэспандэнт БЕЛТА. У саставе, які прыбыў транзітам праз эстонскі порт Мууга, 65 вагонаў. Усяго ў ААТ "Нафтан" чакаюць 22-23 саставы, якія на працягу двух тыдняў перавазяць 80 тыс. т нафты, што паступіла ў эстонскі порт з Лацінскай Амерыкі. Як паведамілі на прадпрыемстве, перапрацоўку вуглевадароднай сыравіны "Нафтан" плануе пачаць у бліжэйшыя дні. Пагадненне аб пастаўках венесуэльскай нафты ў Беларусь было падпісана ў сакавіку бягучага года. Згодна з дамоўленасцямі прэзідэнтаў дзвюх краін, агульны аб'ём яе пастаўкі павінен скласці за 12 месяцаў каля 4 млн. т. Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан" уведзены ў эксплуатацыю ў 1963 годзе, уваходзіць у склад канцэрна "Белнафтахім". Завод спецыялізуецца на выпуску паліўна-алейнай прадукцыі, вырабляе больш за 70 найменняў, у тым ліку алеі, бензіны, дызельнае паліва стандарту Еўра-4 і Еўра-5. Каля 70% прадукцыі пастаўляецца ў краіны СНД, Еўрасаюза, на Блізкі Усход і ў ЗША. У канцы 2008 года да ААТ "Нафтан" далучылася ААТ "Палімір", і быў створаны нафтахімічны комплекс.-0-

БЕЛТА