Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч сустрэўся з супрацоўнікамі газеты «Лепельскі край».

Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч сустрэўся з супрацоўнікамі газеты «Лепельскі край». У ходзе прадуктыўнага дыялогу абмеркавалі мноства пытанняў, звязаных з працай рэдакцыі: змест матэрыялаў, шырыню і разнастайнасць тэматыкі, працу анлайн выдання. Сярод іх: працу рэдакцыі ў сацыяльных сетках, мэсэнджарах і на сайтах, узаемадзеянне СМІ з праблемамі насельніцтва, узаемадзеянне СМІ з кіраўніцтвам раёна.