Першы званок у Віцебскай вобласці прагучыць для каля 12 тыс. першакласнікаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

Першы званок у Віцебскай вобласці прагучыць для каля 12 тыс. першакласнікаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

"Гэта прыкладна столькі ж дзяцей, як і ў мінулым годзе. Усяго ж у вобласці сядуць за парты больш за 110 тыс. навучэнцаў. У Віцебску школы расчыняць свае дзверы для больш чым 35 тыс. вучняў, з іх каля 4 тыс. пойдуць у першыя класы", - распавялі ва ўпраўленні.

Адкрые Дзень ведаў традыцыйныя ўрачыстыя лінейкі (у большасці школ яны адбудуцца ў суботу, 1 верасня). Удзел у іх прымуць прадстаўнікі мясцовых органаў улады, шэфскіх прадпрыемстваў, бацькі, ветэраны працы, вядомыя выпускнікі школ. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання прыедуць на школьныя ўрачыстасці на сваю малую радзіму. У Віцебску сотні школьнікаў малодшых і сярэдніх класаў збярэ святочны праект "Прывітанне, школьная планета! Мы - ад восені да лета". Для іх у Летнім амфітэатры падрыхтуюць тэатралізаваную канцэртную праграму. Першы ўрок новага навучальнага года, як і па ўсёй краіне, будзе прысвечаны Году малой радзімы і пройдзе пад назвай "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…".

Усяго ў паўночным рэгіёне будуць працаваць 350 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, з іх 23 гімназіі. Усе яны гатовыя прыняць навучэнцаў.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)