У рамках паездкі ў рэгіён першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Худалееў разам з членам Савета Рэспублікі, начальнікам Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргеем Мелешкіным, наведаў шматдзетную сям'ю выратавальніка Дзмітрыя Голубца
Разам з жонкай Кацярынай Дзмітрый выхоўвае траіх дачок. Сям'я жыве за горадам, выбраўшы для сябе ўтульны домік у аграгарадку Стаі недалёка ад райцэнтра. Дзмітрый лічыць, што ён, як кіраўнік сям'і, павінен сваімі ўчынкамі падаваць прыклад дзецям.
Аляксандр Худалееў пагутарыў з сям'ёй і ўручыў падарункі, у тым ліку цацкі самай малодшай дзяўчынцы, якой, дарэчы, крыху больш за паўтары года.
У Беларусі праводзіцца актыўная сацыяльная падтрымка шматдзетных сем'яў. Гэта залог спакою для маладых бацькоў, у першапачатковы перыяд выхавання дзяцей. Далейшыя льготы і прывілеі шматдзетнасці таксама становяцца прыемным бонусам у працэсе выхавання дзяцей, – падкрэсліў Аляксандр Худалееў.
Развітваючыся з сям'ёй, ён пажадаў бацькам цярпення і сіл пры выхаванні дзяцей – будучыні Беларусі.
Першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Худалееў разам з членам Савета Рэспублікі, начальнікам Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргеем Мелешкіным, наведаў шматдзетную сям'ю
21.11.20250 праглядаў