Для ліквідацыі прычын і ўмоў дарожна-транспартнага траўматызму і фарміравання ўзаемнаветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху з 4 па 14 ліпеня АДАІ Лепельскага РАУС праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Рух па правілах!"
з 4 па 14 ліпеня АДАІ Лепельскага РАУС праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Рух па правілах!"У гэты час Дзяржаўтаінспектары арганізуюць маштабную прафілактычную кампанію па пытаннях бяспечных паводзін на дарозе, асабліва на пешаходных пераходах. Растлумачаць патрабаванні Правілаў дарожнага руху пры руху на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці.
У межах паўсядзённага нагляду за дарожным рухам і пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў інспектары пракантралююць выкананне ПДР веласіпедыстамі і асобамі на сродках персанальнай мабільнасці. Правераць, як кіроўцы прадастаўляюць перавагу ў руху названым катэгорыям.