19 лютага, Лепель /Ул.інф./. Ад характару да настрою кампазіцыі стараліся перадаць удзельнікі XVI раённага фестывалю «Песні юнацтва нашых бацькоў». Дзесяць конкурсантаў, якія выйшлі ў фінал з дваццаткі прэтэндэнтаў, змагаліся за права прадставіць наш раён на занальным туры ў Бешанковічах.
19 лютага, Лепель /Ул.інф./. Ад характару да настрою кампазіцыі стараліся перадаць удзельнікі XVI раённага фестывалю «Песні юнацтва нашых бацькоў». Дзесяць конкурсантаў, якія выйшлі ў фінал з дваццаткі прэтэндэнтаў, змагаліся за права прадставіць наш раён на занальным туры ў Бешанковічах.
Чатыры ўзроставыя катэгорыі і дзве намінацыі – «саліст-вакаліст» і «вакальны ансамбль». Рэпертуар – песні 1930-1996 гадоў. Дарэчы, у мінулы раз выконвалі кампазіцыі толькі да 1995-га, па традыцыі гэтыя часавыя рамкі пашырылі на адзін год.
Арганізатары фестывалю «Песні юнацтва нашых бацькоў» -- аддзел па справах моладзі, аддзел культуры, аддзел адукацыі Лепельскага райвыканкама і РК ГА «БРСМ». Конкурс аб'яднаў моладзь розных узростаў ад 14 да 31 года: школьнікаў і навучэнцаў, вайскоўцаў і прадстаўнікоў працоўных калектываў. Для выступлення трэба было выбраць дзве кампазіцыі: шлягер і грамадзянска-патрыятычную або ваенную песню.
Пад акорды вальса выходзіць на сцэну першая конкурсантка Дана Васільева. «Раптам, як у казцы, скрыпнула дзверы», -- спявае навучэнец Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Дзмітрый Венжык. Яму ў рытм энергічна апладзіруе зала. На тое, што бацька вернецца з вайны, спадзяецца лірычны герой Веранікі Маляўка. Артыстычна абыгрывае сваю кампазіцыю ансамбль «Здравия желаем»: хлопцы і парадным крокам выходзяць, і дзяўчат з залы выглядаюць. Кантакт з гледачом наладжаны: пра гэта кажуць іх авацыі і ўсмешкі...
Арцём Дранькоў, Уладзіслаў Нікіцін і Іван Калодкін – салдаты Заслонаўскай вайсковай часці 71327 – на фестывалі адзіныя вайскоўцы. Хлопцы прызнаюцца, што на падрыхтоўку ў іх было часу няшмат – адзін-два дні. Песню ж для конкурсу выбралі супольна. Спатрэбіліся навыкі, набытыя на грамадзянцы: Арцём з Оршы займаўся ў тэатральнай школе, а віцяблянін Іван – вакалам у культурна-дзелавым цэнтры.